3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Мінскай вобласці сабралі больш за 1 млн т цукровых буракоў
Мінская вобласць - лідар ва ўборцы цукровых буракоў. Ужо сабрана больш за 1 млн т караняплодаў.
Уклад у агульны салодкі кошык уносяць і аграрыі Уздзенскага раёна. Тут буракі паспяхова вырошчваюць у некалькіх гаспадарках. У тым ліку ў Эксперыментальнай базе імя Катоўскага. Пад караняплоды тут адведзена 350 га. Прыбрана ўжо больш за палову палёў.
Усяго ва Уздзенскім раёне валавы збор цукровых буракоў складае больш за 63 тыс. тон.