3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
У Заслаўі заклалі капсулу на месцы будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу
У Заслаўі праходзяць "Дажынкі" Мінскай вобласці. Сюды прыехалі тысячы ўдзельнікаў і гасцей. Сярод іх ёсць і героі-хлебаробы.
Па традыцыі фестываль - гэта адкрыццё значных аб'ектаў. Так, у Заслаўі заклалі капсулу на месцы будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
"Дажынкі" ў Заслаўі ўражваюць сваім размахам і каларытам. Тут прадставілі непаўторныя караваі - у кожнага раёна і Мінскай вобласці. У самога Заслаўя зараз ёсць новы музей пад адкрытым небам, а таксама моладзевы парк.
Сярод значных прэм'ер - клуб юнага патрыёта. Тут - 24 пляцоўкі, якія нацэлены на навучанне дзяцей і падлеткаў найважнейшым правілам бяспекі. З гэтага часу ў Заслаўя ёсць і новы моладзевы парк.
Дзмітрый Корзюк, намміністра ўнутраных спраў Беларусі:
"Гэты аб'ект ствараўся для таго, каб у горадзе быў дом для моладзі, якая займаецца ваенна-патрыятычным рухам. Тут створана ўсё для таго, каб навучыць бяспечна жыць".
Узнагароды з рук губернатара атрымалі лепшыя хлебаробы Мінскай вобласці. Больш за 40 экіпажаў у цэнтральным рэгіёне намалацілі па 3 тыс. т. Ёсць і абсалютны рэкардсмен краіны - камбайнер 8-тысячнік.
Аляксей Кушнарэнка, старшыня Мінаблвыканкама:
"50 цэнтнераў з гектара - гэта гістарычны максімум, якога Мінская вобласць дасягнула ў 2025 годзе. Мы атрымалі самы высокі ўраджай па рапсе ў краіне. Я хацеў бы адзначыць творчы і крэатыўны падыход у рэалізацыі планаў, якія мы паставілі".
Свята працягваецца. Фестывальнае Заслаўе яшчэ чакае вялікі канцэрт, сярод хэдлайнераў якога - расійская спявачка Слава. Абяцаюць маляўнічы салют, які стане фінальным акордам фестывалю-кірмашу "Дажынкі" ў Заслаўі.