3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Уцяпленне фасада і зборка столяў - як прасоўваецца будаўніцтва паліклінікі ў "Мінск-Міры"
У Мінску працягваецца будаўніцтва ўстановы аховы здароўя на вуліцы Кіжаватава.
Аб'ект разлічаны на 680 наведванняў за змену. У карпусах - кабінеты для лячэбных і прафілактычных працэдур.Таксама тут будзе лабараторыя і дыягнастычны цэнтр. Аб'ект стане другой медустановай у сталічным мікрараёне "Мінск-Мір".
Яшчэ адну паліклініку, толькі ўжо для дарослых, будуюць па суседстве. Шматпрофільны аб'ект будзе разлічаны на 850 наведванняў за змену. Адкрыццё запланавана 2025 год.