3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Спецатрад "ЗУБР" працягвае пошукава-выратавальную аперацыю ў М'янме
Спецатрад "ЗУБР" працягвае пошукава-выратавальную аперацыю ў М'янме. Работы вядуцца 24/7 у 30-градусную спякоту, у складаных умовах - пад пагрозай новых штуршкоў і далейшага абрушэння будынкаў. Ноччу ратавальнікі праводзілі пошукі пацярпелых сумесна з кітайскімі калегамі. Для выяўлення людзей пад заваламі спецыялісты МНС выкарыстоўваюць шырокі спектр абсталявання: відэаэндаскоп, цеплавізар, вібрафон і многае іншае. Бесперапынна працуюць кінолагі. Сабакі навучаны знаходзіць людзей нават пад масіўнымі абломкамі будынкаў.
Колькасць ахвяр землетрасення ў М'янме дасягнула 2900 чалавек і працягвае расці. Пацярпелымі лічацца звыш 4,5 тыс.