3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Спецыяльны цягнік "Ластаўка", дзе кожны вагон - часцінка гісторыі ВАВ, адправіўся ў Мінск
Аўтар:Дар'я Белавусава-Пятроўская
22 красавіка ў першы рэйс з легендарнага Беларускага вакзала Масквы адправіўся міжнародны цягнік "Ластаўка", дзе кожны вагон - гэта адзін з этапаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Культурна-асветніцкі праект "Ад Масквы да Брэста дарогамі Перамогі" - гэта сумесная работа Расійскай чыгункі, гісторыкаў і навуковых супрацоўнікаў Беларусі і Расіі.
Беларускі вакзал нездарма называюць вакзалам Перамогі. Менавіта адгэтуль у гады вайны эшалоны везлі салдат на Заходні фронт. Сюды прывозілі параненых, і, што самае галоўнае, менавіта на Беларускі вакзал вярталіся з Берліна з Перамогай (гл. відэа).