3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
Сіла, хуткасць і вынослівасць: як прайшоў для беларусаў ЧС па пажарна-выратавальным спорце
Аўтар:Вікторыя Радзевіч
Беларускія ратавальнікі чарговы раз даказалі, што іх камандную працу складана перасягнуць, і паказалі высокі ўзровень айчыннай школы падрыхтоўкі.
Вырашылася інтрыга тыднёвых спартыўных баталій, якія прайшлі ў сталіцы Саудаўскай Аравіі (20-ы чэмпіянат па пажарна-выратавальным спорце сярод мужчын і 11-ы - сярод жанчын).
На стадыёне ў Эр-Рыядзе разгарнулася жорсткая барацьба на шляху да вышэйшай прыступкі п'едэстала.
Стадыён імя прынца Фейсала бин Фахта знаходзіцца ў самым сэрцы сталіцы Саудаўскай Аравіі. Трыбуны змяшчаюць 22,5 тыс. чалавек. У іншы час тут праходзяць мясцовыя
футбольныя матчы. Але на тыдзень гэта пляцоўка пераўтварылася ў арэну, на якой у сіле і хуткасці спаборнічалі ратавальнікі амаль з 20 краін свету (падрабязнасці ў відэа).















