3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Сямейныя дынастыі прымуць удзел у ваенным парадзе 9 Мая
"Наша прафесія - Радзіму абараняць" - сямейны дэвіз ваеннай дынастыі Сачковых з Мінска. Прадстаўнікі ўсіх пакаленняў прымуць удзел у ваенным парадзе. Старэйшы з дынастыі, палкоўнік у адстаўцы Вячаслаў Дзмітрыевіч Сачкоў, - у якасці ганаровага госця. Трое яго ўнукаў - будучыя абаронцы Айчыны - прымуць непасрэдны ўдзел у ваенным парадзе 9 Мая ў Мінску.
Удзел у ваенным парадзе - вялікі гонар і адказнасць для кожнага. А яшчэ гэта павага і пашана, трапяткое пачуццё да памяці дзядоў і прадзедаў, герояў, якія ваявалі ў Вялікай Айчыннай.