3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
У Беларусі 30-е месца ў свеце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця
Кожны народ, кожная краіна мае права на выбар свайго шляху развіцця. Такую заяву зрабіў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Сяргей Хаменка. Ён выступіў на рэгіянальным форуме Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН у Жэневе. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.
Па словах Сяргея Хаменкі, вынік палітыкі, што праводзіцца ў краіне, - 30-е месца Беларусі ў свеце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Наша краіна датэрмінова выканала чатыры з іх - гэта ліквідацыя галечы, чыстая вада і санітарыя, змяншэнне няроўнасці, захаванне экасістэм сушы. Але на шляху да дасягнення гэтых мэт, адзначыў дыпламат, Беларусь сутыкаецца з пагрозамі і выклікамі, якія перашкаджаюць устойліваму развіццю.
Сяргей Хаменка таксама павіншаваў прысутных з 80-годдзем Перамогі над фашызмам. Дыпламат заклікаў міжнародную супольнасць адзіным фронтам падтрымліваць мірнае вырашэнне любых пытанняў і аб'яднаць намаганні па дасягненні Мэт устойлівага развіцця на карысць краін і народаў.