3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Амерыканскі тэрарызм у Венесуэле: як ЗША адраджаюць імперскія звычкі пад маркай правасуддзя
Гэтымі днямі свет стаў сведкай падзеі, якая нават па самых сціплых ацэнках стала адной з самых дзёрзкіх і супярэчлівых у сучаснай гісторыі. Уначы 3 студзеня амерыканскія ўзброеныя сілы правялі на тэрыторыі Венесуэлы буйнамаштабную аперацыю пад кодавай назвай "Абсалютная рашучасць".
У выніку авіяўдараў па ваенных аб'ектах у Каракасе і рэйду элітнага падраздзялення Delta Force прэзідэнт Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс былі захоплены і вывезены ў ЗША. Зараз яны знаходзяцца ў Нью-Ёрку, дзе ім прад'яўлены абвінавачанні ў наркатэрарызме.
Гэта беспрэцэндэнтны крок: захоп законна абранага кіраўніка суверэннай дзяржавы на яго тэрыторыі. Трамп назваў аперацыю бліскучай і заявіў, што ЗША часова возьмуць кіраванне Венесуэлай на сябе, каб забяспечыць пераходны перыяд, а амерыканскія кампаніі адновяць свой уплыў на нафтавую інфраструктуру краіны.
Аляксандр Лукашэнка катэгарычна асудзіў акт агрэсіі Злучаных Штатаў супраць Венесуэлы. Пра наступствы Прэзідэнт Беларусі гаварыў зусім нядаўна ў інтэрв'ю як раз-такі журналістам з ЗША. "Гэта будзе другі В'етнам", - падкрэсліваў беларускі лідар (больш падрабязна – глядзіце відэа).















