3.70 BYN
2.97 BYN
3.47 BYN
Bloomberg: Італьянскі прэм'ер Мелані прапанавала стварыць "міні-НАТА"
Еўрапейскія гарантыі бяспекі для Кіева: рэальнасць або пустаслоўе? Італьянскі прэм'ер Мелані прапанавала стварыць нешта накшталт "міні-НАТА" - паведамляе выданне Bloomberg.
Мяркуецца, што выглядаць гэта будзе так: у выпадку ваеннай пагрозы Украіне гаранты збіраюцца і на працягу сутак прымаюць рашэнне, дапамагаць або не ваеннай сілай? Прыблізна гэтак жа дзейнічае праславуты 5-й пункт статуту НАТА, ён таксама не ўтрымлівае механізму абавязковай ваеннай падтрымкі краіны - члена Альянсу, якая трапіла пад напад.
Ідэя міні-НАТА ці наўрад будзе адобрана аператыўна. Паводле даных выдання Politico, еўрапейцы спадзяюцца на правал мірнага працэсу і ўсяляк зацягваюць прыняцце любых рашэнняў у гэтай сферы. Краіны ЕС упэўнены, што яны здолеюць штучна стварыць сітуацыю, у якой Пуцін будзе вымушаны адмовіцца ад удзелу ў перамовах. Для гэтага прадстаўнікам Старога Свету трэба толькі дзейнічаць вельмі павольна і высоўваць самыя фантастычныя варыянты гарантый бяспекі.
Фота АР