3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Блумберг: кансультацыі ЗША і Украіны не прывялі да прарыўных вынікаў
Два дня кансультацый прадстаўнікоў ЗША і Украіны, якія адбыліся ў Фларыдзе, не прывялі да прарыўных вынікаў, паведамляе агенцтва Блумберг.
Тым не менш, Дзярждэп ЗША адзначыў "канструктыўны характар абмеркаванняў". Паведамляецца, што бакі ўзгаднілі рамкі мер бяспекі і магчымыя меры для падтрымання трывалага міру.
Па выніках перамоў прадстаўнікі ЗША Уіткаф і Кушнер правялі тэлефонную размову з Зяленскім. Галоўным пытаннем стала праблема тэрыторый. Украінскае ўрэгуляванне таксама будуць абмяркоўваць лідары Брытаніі, Германіі і Францыі на сустрэчы ў Лондане, якая пройдзе 8 снежня.
Як перадае Блумберг са спасылкай на еўрапейскія крыніцы, зараз у ЕС разглядаюць два сцэнарыі выхаду ЗША з канфлікту ва Украіне. Згодна з адным з іх, Трамп заявіць, што баявыя дзеянні ва Украіне - гэта "вайна Еўропы", але прадоўжыць продаж зброі НАТА. Другі прадугледжвае спыненне любой дапамогі Кіеву і аслабленне націску на Расію.















