3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Еўропа гатова ўступіць у канфрантацыю ўжо не толькі з Расіяй, але і з Вашынгтонам
Еўропа плануе працягваць канфлікт ва Украіне яшчэ мінімум год. Пра гэта паведаміў Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа. Зараз Еўрасаюз спрабуе выпрацаваць хоць нейкую адзіную пазіцыю па Украіне, пасля таго як Трамп учыніў лупцоўку Зяленскаму - паведамляе нямецкая газета Die Welt. І зараз у ЕС акрамя Расіі з'явіўся новы агульны вораг.
Еўракамісар па замежных справах Калас заявіла: Еўропа збіраецца поўнасцю падтрымліваць Кіеў. Больш за тое, яна лічыць, што замест ЗША свету патрэбны новы лідар.
2 сакавіка ў Лондане пройдзе саміт з удзелам Зяленскага: там будзе абмяркоўвацца новая стратэгія ЕС і Брытаніі ва ўкраінскім пытанні. Мяркуючы па ўсім, Еўропа гатова ўступіць у канфрантацыю ўжо не толькі з Расіяй, але і з Вашынгтонам.
Ці знойдуцца для гэтага сродкі ў дэпрэсіўнага рэгіёна планеты, які перажывае эканамічны крызіс, - вялікае пытанне. Бо, як правіла, акрамя папулісцкіх заяў ад Бруселя ўжо даўно ніхто нічога не чакае і сур'ёзна яго як палітычнага гульца не разглядае.