3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
ЕС узгадніў асноўныя прынцыпы ў дачыненні да Сірыі. За што выступае Еўропа?
Еўрапейскія лідары ўзгаднілі асноўныя прынцыпы і мэты падыходу ЕС да падзей у Сірыі - гэта стала вядома па выніках саміту ЕС у Бруселі.
Як заявіў старшыня Еўрасавета Антоніу Кошта, перш за ўсё Еўропа выступае за захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Акрамя таго, краіны Еўрасаюза заклікаюць гарантаваць павагу правоў чалавека, уключаючы правы жанчын, а таксама абараніць рэлігійныя і этнічныя меншасці.
Кошта адзначыў, што прадстаўнікі Еўрасаюза ўжо "ўстанавілі кантакты з новымі ўладамі Сірыі і іншымі рэгіянальнымі гульцамі". Ён таксама дадаў, што Еўрапейскі саюз мае намер павялічыць дыпламатычную прысутнасць у Дамаску. Не забыў Кошта згадаць і аб аказанні ЕС гуманітарнай дапамогі на тэрыторыі Сірыі.