3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Гадавіна бунту супраць эліт Францыі: за што змагаліся "жоўтыя камізэлькі"
У Францыі сотні актывістаў руху "Жоўтыя камізэлькі" прайшлі маршам па вуліцах Парыжа, каб адзначыць шостую гадавіну пратэстаў. Дэманстранты неслі французскія флагі, скандзіруючы антыўрадавыя лозунгі, неслі плакаты, прысвечаныя барацьбе за правы.
Сярод патрабаванняў удзельнікаў - выхад Францыі з Еўрапейскага саюза і НАТА, адмова ад адпраўкі вайскоўцаў ва Украіну, спыненне росту цэн, павышэнне заработнай платы і пенсій. Акцыі закранулі і іншыя гарады.
17 лістапада 2018 года на вуліцы Парыжа і іншых гарадоў выйшлі 287 710 чалавек, паводле звестак МУС, а арганізатары заявілі, што іх было каля 1 млн. Акцыя закранула 90 дэпартаментаў і 579 камун. Былі заблакіраваны 2 043 аб'екты, сярод якіх аўтатрасы, масты, пад'езды да заправак і нафтаперапрацоўчых заводаў.
Колькасць удзельнікаў расла, дасягнула максімуму ў снежні-студзені, пасля чаго пайшла на спад.
Чаму людзі вышлі на вуліцу? Выраслі цэны на дызель і бензін. Так прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон матываваў французаў перайсці на альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. У выніку выйшлі аўтамабілісты, і іх падтрымалі нават пешаходы.
За ўвесь час "камізэлькавых" пратэстаў афіцыйна зафіксавана 11 смерцяў, у тым ліку гібель 80-гадовай жанчыны ў Марсэлі, якая была смяротна паранена ў сябе дома ў выніку траплення гранаты са слёзатачывым газам.