3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Іран пачаў вучэнні "Разумны кантроль над Армузскім пралівам" на фоне перамоў з ЗША ў Жэневе
Узброеныя сілы Ірана пачалі другія за апошнія тыдні марскія вучэнні, яны носяць назву "Разумны кантроль над Армузскім пралівам".
Фактычна Тэгеран дэманструе Злучаным Штатам і ўсёй планеце, што адна з галоўных нафтагандлёвых артэрый можа быць блакаваная за лічаныя гадзіны, калі не хвіліны.
Дагэтуль ні разу ў гісторыі Іран да гэтага спосабу ўздзеяння на праціўніка не звяртаўся, але зараз перад краінай стаіць "экзістэнцыйная пагроза". У такой сітуацыі Тэгеран гатовы ў мэтах самазахавання выкарыстаць самыя радыкальныя меры самаабароны.
Між тым, 17 лютага ў Жэневе праходзяць непрамыя перамовы паміж Іранам і Злучанымі Штатамі. Тэгеран гатовы змяніць характар сваёй ядзернай праграмы і даць магчымасць міжнароднай супольнасці здзяйсняць за ёй кантроль. Аднак ЗША патрабуюць большага, у тым ліку адмовы ад вытворчасці іранскіх балістычных ракет.















