3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Пентагон адобрыў пастаўку ракет Tomahawk Украіне

Пентагон дазволіў даць Украіне ракеты далёкага радыусу дзеяння Tomahawk, пакінуўшы канчатковае рашэнне за Трампам. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал CNN.
Паводле інфармацыі тэлеканала, у Пентагоне лічаць, што адпраўка Tomahawk Кіеву не акажа негатыўнага ўплыву на амерыканскія арсеналы.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заяўляў, што навучанне эксплуатацыі ракетнай сістэмы зойме вельмі шмат часу і што ЗША самі маюць патрэбу ў ёй, каб не змяншаць свае запасы. Ён таксама катэгарычна абвяргаў усякія заявы аб тым, што ЗША знялі абмежаванні на выкарыстанне Украінай ракет вялікай далёкасці для ўдараў па Расіі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 23 кастрычніка заявіў, што адказ у выпадку нанясення ўдараў ракетамі Tomahawk па тэрыторыі краіны будзе сур'ёзным.















