3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
У Барысаўскім раёне праходзіць фінал ваенна-патрыятычнага турніру "Выклік"
Выклікі самі сабе зноў кінулі беларускія школьнікі. На тэрыторыі палігона навучальнага цэнтра Ваеннай акадэміі ў Барысаўскім раёне праходзіць фінал 3-га сезона ваенна-патрыятычнага турніру "Выклік".
У 2026 годзе праект аб'яднаў каля 800 юных патрыётаў з усёй краіны, але да вырашальнага этапу дайшлі толькі 4 лепшыя каманды: прадстаўнікі Мінска, а таксама Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
Выпрабаванні для байцоў пачаліся на досвітку: медыцынская падрыхтоўка, абарона, марш-кідкі. Сваю стойкасць школьнікі правяралі і на такіх этапах, як абкатка танкам, штурм будынка і захоп пазіцый праціўніка. Усе ўмовы тут максімальна набліжаныя да баявых.
Шлях да галоўнага палігона краіны быў доўгім: сотні гадзін тактычнай падрыхтоўкі, палявых выхадаў і працы над сабой. Каб апынуцца тут, хлопцы і дзяўчаты пераадолелі ўсе этапы адбору ў сваіх рэгіёнах. Усе яны выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў. Імя пераможца гэтага сезона стане вядома ўжо 7 чэрвеня.















