3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Перамовы паміж Іранам і ЗША прызначаны на 6 лютага
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Уіткаф у пятніцу, 6 лютага, сустрэнецца з кіраўніком МЗС Ірана ў Стамбуле, каб абмеркаваць ядзерную праграму Тэгерана.
Як паведаміла газета "Нью-Ёрк таймс", Іран гатовы прыпыніць або закрыць сваю ядзерную праграму, каб аслабіць напружанасць, але аддае перавагу плану ЗША па стварэнні рэгіянальнага аб'яднання незалежных прадпрыемстваў па ядзернай энергетыцы.
Сваю прапанову падрыхтавалі таксама Аман і Катар - піша газета "Уол стрыт джорнал". Праект ужо прапанавалі Тэгерану, аднак рэакцыя Вашынгтона пакуль невядомая. План заснаваны на ўкраінскім і палесцінскім урэгуляванні і ўключае ў сябе меры па вырашэнні праблемы ўзбагачэння ўрану, эканамічныя стымулы і абавязацельствы краін у галіне бяспекі.
У той жа час Белы дом па-ранейшаму разглядае розныя сцэнарыі магчымых удараў па Іране. Паводле звестак "Уол стрыт джорнал", абмяркоўваюцца розныя напрамкі магчымага ўдару, сярод іх аслабленне ядзернага патэнцыялу Ірана, знішчэнне арсеналу балістычных ракет або ўмяшанне з мэтай змены дзеючага рэжыму.















