3.69 BYN
2.98 BYN
3.47 BYN
Польшча рыхтуецца да маштабных вучэнняў НАТА "Жалезны абаронца"
Дзясяткі калон з тэхнікай НАТА рухаюцца ў Польшчу на маштабныя вучэнні "Жалезны абаронца".
Удзел у манеўрах возьмуць 34 тысячы вайскоўцаў з Польшчы і краін альянсу, а яшчэ 6 соцень адзінак баявой тэхнікі.
Будуць задзейнічаны як палігоны, так і дарогі, населеныя пункты па ўсёй краіне. Армія заклікала жыхароў праяўляць асцярожнасць, выконваць указанні і нагадала аб забароне публікацыі фатаграфій, месцаў, дат і часу руху калон, а таксама даных аб вылеце і пасадцы ваенных самалётаў і нагадалі, што тэхніка будзе перасоўвацца практычна па ўсіх ваяводствах, асабліва ля меж Саюзнай дзяржавы.
Афіцыйна манеўры пазіцыянуюцца як адказ на расійска-беларускія вучэнні "Захад- 2025". На справе гэта толькі падстава для згуртавання сіл альянсу ў рэгіёне і патэнцыяльных правакацый пад прыкрыццем вучэнняў.