3.69 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Праблемы ўнутры Украіны: Зяленскага запалохвае "Правы сектар"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Акрамя знешнепалітычных сварак у Зяленскага абвастрыліся і праблемы ўнутры краіны. Яму ўжо адкрыта пагражаюць забойствам.
Былы завадатар адэскай ячэйкі "Правага сектара" Сяргей Старненка са старонак брытанскай газеты The Times заявіў, што Зяленскі "стане трупам" спачатку палітычным, а пасля і сапраўдным, калі пагодзіцца вывесці ўкраінскія войскі з падкантрольных Кіеву тэрыторый Данбаса.
Самае страшнае, што такі сцэнарый можа стаць рэальнасцю. Паводле звестак выдання, погляды Старненкі знаходзяць усё большы водгук сярод маладых вайскоўцаў і цывільных асоб у Незалежнай.
Фота РІА Навіны