3.69 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Шлях да завяршэння ўкраінскага канфлікту: перамовы Трампа з Зяленскім

Напярэдадні прэзідэнт Трамп сабраў у Белым доме лідараў краін Еўрасаюза і Зяленскага. Распавёў ім ужо асабіста, як па выніках сустрэчы на Алясцы з Уладзімірам Пуціным ён бачыць завяршэнне ўкраінскага канфлікту. Прысутных у першую чаргу цікавілі тэрытарыяльныя пытанні і гарантыі бяспекі. Трамп катэгарычны: пра мару аб НАТА Украіне варта забыць, а мір можна ўзгадняць нават пад гукі кананады. У найбліжэйшай перспектыве правядзенне двухбаковых перамоў Масквы і Кіева.
Саміт на Алясцы дае вынікі. У Белым доме напярэдадні позна вечарам завяршылася сустрэча прэзідэнта ЗША Трампа з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі. І яна была вельмі паказальная. Тое, што вырашаць лёс Кіева гаспадара Банкавай у адзіночку ў Вашынгтон не пусцілі, ужо гаворыць пра многае. З ім адправілася даволі вялікая група брусельскіх наглядчыкаў, каб не сказаў чаго лішняга. А галоўнае - паспрабаваць прасунуць свае інтарэсы (падрабязнасці ў відэа).