3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
СМІ: ЗША ўдарылі па будынку парламента Венесуэлы
Раніцай 3 студзеня ЗША нанеслі ўдары па Венесуэле. Гэта пацвердзілі ў Белым доме. Абстраляны як мінімум 11 аб'ектаў у Каракасе - як ваенныя, так і цывільныя, у тым ліку і газатранспартная інфраструктура.
Прэзідэнт Мадура ўвёў у краіне надзвычайнае становішча. Узброеныя сілы разгорнуты для абароны суверэнітэту краіны. Мэта нападу не што іншае, як захоп стратэгічных рэсурсаў Венесуэлы, спроба сілай зламаць палітычную незалежнасць краіны, заявілі ў МЗС Венесуэлы. Амерыканскія ўлады пацвердзілі, што ваенная аперацыя ў Венесуэле працягваецца. У Каракасе чутны гул ваенных самалётаў.
У некаторых раёнах горада адбылося адключэнне электраэнергіі, асабліва гэта закранула паўднёвую частку Каракаса. У венесуэльскай сталіцы была заўважана бранятэхніка. На вуліцах пануе хаос, людзі масава пакідаюць горад.
У Венесуэле ўведзена надзвычайнае становішча
Паведамляецца што пад удар трапіў і будынак венесуэльскага парламента. Некаторыя СМІ пішуць, што загінулі некалькіх высокапастаўленых чыноўнікаў адміністрацыі прэзідэнта. Таксама паведамляецца, што авіяцыя ЗША разбамбіла магілу экс-прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса. Месцазнаходжанне прэзідэнта Венесуэлы Мадуры невядома. Прэзідэнт Калумбіі Петра заклікаў ААН неадкладна правесці пасяджэнне па Венесуэле.















