3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Суровая зіма ва Усходняй Еўропе: у Румыніі зафіксавалі самую халодную раніцу за 60 гадоў
Нязвыклыя маразы ўсталяваліся ў краінах Усходняй Еўропы: у Румыніі і Балгарыі тэмпературы ўпалі ніжэй за сярэднія на 3-6 градусаў. Такое паніжэнне назіраецца і ў Малдове, а таксама ў некаторых рэгіёнах Венгрыі, Польшчы і Славакіі.
У Румыніі зафіксавана самая халодная раніца за 60 гадоў: тэмпература ў горадзе Меркура-Чук упала да мінус 21 градусу. У сталіцы краіны - Бухарэсце - слупкі тэрмометраў паказалі мінус 10. Каля 100 чалавек пацярпелі ад галалёду, 9 атрымалі пераахаладжэнне.
А ў Польшчы з пачатку года працягваецца снежны калапс. Ужо зафіксаваны самы высокі ўзровень снежнага покрыва, магчыма, з 70-х гадоў. На дарогах заторы, камунальнай тэхнікі не хапае для ліквідацыі наступстваў.
З перабоямі ходзяць цягнікі: з-за абледзянення цягавай сеткі рэйсы прыходзіцца альбо адмяняць, альбо адпраўляць з вялізнымі затрымкамі па часе. Пры гэтым пасля нядоўгай адлігі зноў ударылі маразы. У шэрагу гарадоў моцны галалёд. Па сацсетках разлятаюцца відэа, як палякі мужна спраўляюцца з цяжкасцямі.















