3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Трамп абвясціў пра пачатак маштабнай ваеннай аперацыі ЗША супраць Ірана
Ізраіль нанёс па Іране масіраваны ракетны ўдар. Вядома, што не менш за 30 выбухаў прагрымела ў сталіцы краіны Тэгеране, а таксама ў найбуйнейшых гарадах - Ісфахане, Тэбрызе і шэрагу іншых.
У Тэгеране былі атакаваныя прэзідэнцкі палац, штаб разведкі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, а таксама іншыя ўрадавыя аб'екты. Сярод паражаных ракетамі - будынак парламента і вярхоўнага суда. Ізраільцяне палявалі на іранскае кіраўніцтва, але, як паведамляецца, усе лідары ісламскай рэспублікі былі своечасова эвакуіраваны.
Ізраіль назваў свае атакі "прэвентыўнымі": яны нанесеныя, нібы, па мэтах, якія ўяўлялі сабою пагрозу бяспецы яўрэйскай дзяржавы. Стала вядома, што атака была ўзгодненай: амерыканцы ўдзельнічалі ў фарміраванні спісу цэляў і падавалі неабходную разведвальную інфармацыю.
Наколькі сур'ёзныя страты былі нанесены ваенным аб'ектам - невядома, аднак сярод мірнага насельніцтва ёсць шматлікія пацярпелыя і нават, магчыма, загінуўшыя.
Трамп заявіў аб пачатку маштабнай ваеннай аперацыі супраць Ірана. Ён назваў яе мэтай ухіленне пагрозы ад кіраўніцтва блізкаўсходняй краіны амерыканскаму народу і войскам. Кіраўнік Белага дому дадаў, што ЗША ніколі не дазволяць Ірану атрымаць ядзерную зброю.















