3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Трамп падаў на BBC у суд, абвінаваціўшы медыякарпарацыю ў паклёпе і скажэнні яго слоў
Трамп абяцае завяршыць яшчэ адну вайну. На гэты раз амерыканскі прэзідэнт дае бой брытанскай медыякарпарацыі BBC. Гаспадар Белага дома падаў іск і патрабуе ад кампаніі не менў чым 10 млрд долараў за "паклёп і нядобрасумленныя гандлёвыя практыкі".
BBC абвінавачваецца ў зламысным рэдагаванні прамовы Трампа, якая была ім сказаная ў 2021 годзе, а паказана на тэлеэкранах у 2024 годзе. Відэафрагмент быў зроблены так, што ў гледачоў магло з'явіцца пачуццё, быццам рэспубліканец заклікае сваіх прыхільнікаў штурмаваць Кангрэс ЗША.
Справу Трамп яшчэ не выйграў, але ў адстаўку ўжо падалі гендырэктар BBC, а таксама кіраўнік навінавага вяшчання карпарацыі. Раней Трамп неаднаразова вёў судовыя цяжбы з вядомымі СМІ: CNN, ABC і CBS News, The Wall Street Journal і The New York Times.















