3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Германіі працягваюцца масавыя пратэсты. Чым абураны немцы?
Масавыя пратэсты працягваюцца ў нямецкай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія.
Тут вось ужо некалькі тыдняў практычна кожны дзень праходзяць шматтысячныя маніфестацыі, якія чаргуюцца з папераджальнымі забастоўкамі.
Патрабаванні павышэння зарплат суправаджаюцца пратэстамі супраць скарачэння сацыяльных расходаў бюджэту. Рэч у тым, што ў 2025 годзе падтрымка самых уразлівых грамадзян скароціцца ў гэтай федэральнай зямлі на 83 млн еўра. Улады не робяць акцэнту на прычынах, але на днях тлумачэнне дала міністр замежных спраў Бербак: для фінансавання вайны ва Украіне даводзіцца скарачаць дапамогу дзецям і маламаёмным.
Даволі бязрадасную карціну ўяўляе сабой і сітуацыя ў нямецкай эканоміцы ў цэлым. Па выніках года ўлады чакаюць 22 тыс. банкруцтваў. У 2025-м прагназуюць далейшы рост іх колькасці - як мінімум да 23 тыс. Прычым заканчваюць сваё існаванне не толькі кампаніі-аднадзёнкі - крах церпяць і фірмы з багатай гісторыяй: напрыклад, 300-гадовая сталеліцейная кампанія "Лаўхамер" або 150-гадовая пякарня "Шрутка".