3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
У Кішынёве рыхтуюцца абвясціць надзвычайнае становішча ў энергетыцы з 16 снежня
Малдаўскі прэм'ер звярнуўся да парламента краіны з просьбай увесці рэжым надзвычайнага становішча ў энергетыцы.
Мяркуецца, што дзейнічаць ён будзе з 16 снежня да ўрэгулявання пытання аб пастаўках газу як у саму Малдову, так і ў Прыднястроўе. Грамадзян краіны папярэджваюць таксама аб магчымых адключэннях электрычнасці, звязаных з дэфіцытам энерганосьбітаў.
Асноўнай прычынай праблем з'яўляецца адмова Кішынёва аплаціць 700 млн долараў доўгу Газпрому - нават факт сваёй запазычанасці Малдова прызнаваць адмаўляецца.