3.70 BYN
2.95 BYN
3.46 BYN
У сектары Газа больш як 5 тыс. дзяцей былі шпіталізаваны з-за знясілення
СААЗ заявіла пра рэзкі рост смяротнасці ад недаядання ў сектары Газа.
Паводле справаздачы, сітуацыя становіцца ўсё небяспечней - больш як 5 тыс. дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў былі шпіталізаваны з-за знясілення толькі за першыя два тыдні ліпеня 2025 года. Таксама з пачатку месяца ад голаду загінулі ўжо 63 чалавекі.
Паводле даных арганізацыі, вострае недаяданне ў сектары Газа закранае больш як 10 % насельніцтва, сярод цяжарных і жанчын, якія кормяць, такіх налічваецца больш як 20 %. Паводле даных міжнародных арганізацый, ад масавага голаду ў сектары Газа пакутуюць больш як 2 млн чалавек. Адзначым, што з мая 2025 года Ізраіль узмацніў, а па сутнасці практычна перакрыў пастаўкі гуманітарнай дапамогі жыхарам анклава. На фоне міжнароднага націску напярэдадні Тэль-Авіў абвясціў "тактычную паўзу" у баявых дзеяннях у трох раёнах Газы для доўгачаканай дастаўкі гуманітаркі.