- 3.71 BYN 
- 2.95 BYN 
- 3.44 BYN 
У ЗША з турмы збеглі 11 зняволеных
З турмы ў ЗША збеглі 11 злачынцаў. Чацвёра з іх асуджаны за забойствы. Таксама сярод іх ёсць асуджаныя за хатні гвалт, замах на забойства, захоўванне зброі.
Мужчыны пакінулі турму ноччу, ахоўнікі заўважылі іх адсутнасць толькі раніцай. У адной з камер выявілі адтуліну, якая вяла надвор. Паводле інфармацыі СМІ, зараз затрыманы трое. Паведамляецца, што злачынцы могуць быць узброеныя.















