3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Вашынгтон патрабуе ад Кіева абзавесціся законным кіраўніцтвам

Кіеў павінен абзавесціся, нарэшце, законным кіраўніцтвам, з якім можна заключаць пагадненні, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, абмяркоўваючы з лідарамі ЕС Украіну.
У тэлефоннай размове кіраўнікі Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі паспрабавалі пераканаць гаспадара Белага дома ў неабходнасці правесці новыя перамовы непасрэдна з Уладзімірам Зяленскім. Такая сустрэча можа прайсці ў Еўропе ўжо ў найбліжэйшыя выхадныя, аднак Трамп настойвае на тым, каб спачатку Украіна прыняла некаторыя ўмовы мірнага плана Вашынгтона.
Дональд Трамп:
"Я думаю, яму трэба быць рэалістам, і мяне сапраўды хвалюе пытанне, як доўга яшчэ ў іх не будзе выбараў. Яны страчваюць шмат людзей. І 82 % украінцаў патрабуюць урэгулявання. Яны страчваюць тысячы і тысячы людзей кожны тыдзень. Яны хочуць, каб гэта скончылася. І я пытаюся: калі ж, калі ў іх будуць выбары ва Украіне? Гэта не спроба ачарніць каго-небудзь, але ў іх там сапраўды маштабная карупцыя. І людзі задаюць гэтае пытанне: калі ў іх будуць выбары? Або ўсё будзе проста працягвацца ў тым жа духу? І я думаю, што ў першую чаргу трэба скончыць вайну. Аднак для танга патрэбныя двое!"
Між тым Зяленскі ператварае выбары ў прадмет палітычнай дэмагогіі: калі яшчэ нядаўна ён пераконвааў, быццам гатовы іх правесці праз 60 дзён, потым павялічыў гэты тэрмін да 3 месяцаў, то зараз і зусім называюцца паўгода. Нібы за больш кароткі час немагчыма арганізаваць правядзенне галасавання.
Трамп, відаць, не без падстаў падазрае ўкраінскае начальства ў спробе змахляваць, бо яно вядзе перамовы аб другарадных момантах, пазбягаючы першачарговых.















