3.69 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Вільнюс і Кіеў падпісалі пагадненне аб сумеснай вытворчасці беспілотнікаў
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Вільнюс нарошчвае ваенныя кантакты з Кіевам. Міністр абароны Украіны Дзяніс Шмыгаль радасна паведаміў, што падпісаў з літоўскім калегам пагадненне аб намерах пачаць сумесную вытворчасць дальнабойных беспілотнікаў. Зразумела, у тэксце пагаднення баявыя дроны фігуруюць як "абаронная прадукцыя".
Бакі спадзяюцца, што дакумент дапаможа ў развіцці ўкраінскіх кампаній у Літве і створыць магчымасць для абмену тэхналогіямі.
Раней у Літве заявілі, што Вільнюс працягне штогод накіроўваць на ваенную дапамогу Украіне 0,25 % свайго ВУП.