3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
У Беларусі пачынаецца масавая вакцынацыя супраць грыпу, ёсць вакцыны на выбар
У Беларусі чакаецца рост сезонных захворванняў. Умацаваць імунітэт дапаможа вакцынацыя.
Найбольш уразлівыя групы насельніцтва - дзеці, людзі з хранічнымі захворваннямі, старэйшыя за 65 гадоў, цяжарныя, медыцынскія і фармацэўтычныя працаўнікі.
З 3 кастрычніка ў краіне пачынаецца масавая вакцынацыя супраць грыпу. Зрабіць прышчэпку можна бясплатнай трохкампанентнай вакцынай расійскай вытворчасці. Таксама можна атрымаць платную чатырохкампанентную вакцыну з Францыі.
Адзначаецца, што ўсяго ў Беларусі плануюць забяспечыць імунізацыяй супраць грыпу больш як 2 млн грамадзян.
Паводле традыцыі ў сталіцы будуць працаваць мабільныя групы, якія плануюць наведваць навучальныя ўстановы і працоўныя калектывы для вакцынацыі без адрыву ад працы або вучобы.
Імунны адказ пачынае выпрацоўвацца праз 14 дзён пасля прышчэпкі, вакцына дзейнічае на працягу сезона. Іх састаў абнаўляецца штогод з улікам штамаў, што цыркулююць.
Медыкі таксама нагадваюць пра меры прафілактыкі. Па магчымасці варта пазбягаць шматлюдных месцаў, абавязкова выконваць гігіену, праветрываць памяшканні.