3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Мінаховы здароўя расказалі, калі ў Мінску адкрыецца новая інфекцыйная бальніца
У 2026 годзе Мінск атрымае новую інфекцыйную бальніцу. Пра гэта заявіў 3 красавіка міністр аховы здароўя на з'ездзе інфекцыяністаў Беларусі. З удзелам міжнародных гасцей абазначаны перспектывы развіцця кірунку.
Як адзначыў Аляксандр Хаджаеў, на сёння дзяржавай зроблена вельмі шмат па ўмацаванні базавых устаноў цэнтральнага і рэгіянальнага звёнаў аховы здароўя. Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што сучасны ўрач-інфекцыяніст павінен мець шырокі прафесійны далягляд, ведаць інавацыйныя метады дыягностыкі і лячэння, хутка адаптавацца да вырашэння новых задач.
З'езд сабраў вядучых экспертаў у галіне інфекцыйных хвароб з Беларусі і Расіі. Мэта мерапрыемства - атрыманне новай прафесійнай інфармацыі, абмен вопытам і ведамі. У праграме таксама будуць даклады вядучых сусветных экспертаў у галіне інфекцыйных хвароб.