3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
У Мінскай вобласці плануюць прышчапіць ад грыпу не менш як 75 % насельніцтва з груп рызыкі
У Беларусі працягваецца масавая кампанія па вакцынацыі.
Толькі ў Мінскай вобласці плануюць прышчапіць ад грыпу не менш як 75 % насельніцтва з груп рызыкі. У першую чаргу гэта цяжарныя, дзеці да пяці гадоў, пажылыя, людзі з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытам, а таксама тыя, хто з-за спецыфікі працы кантактуюць з вялікай колькасцю людзей - урачы і настаўнікі.
Зараз у цэнтральным рэгіёне ідзе масавая вакцынацыя. Арганізаваны мабільныя групы, якія выязджаюць у працоўныя калектывы.
Масавая вакцынацыя прадоўжыцца да снежня. Перыяд з верасня па лістапад - самы аптымальны для выпрацоўкі імунітэту супраць вірусных інфекцый.