3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
У Мінску стартаваў XXX Міжнародны мінскі форум "Ахова здароўя Беларусі - 2025"
У сталіцы Беларусі 15 красавіка стартаваў юбілейны XXX Міжнародны мінскі форум "Ахова здароўя Беларусі - 2025".
Маштабы форуму ўражваюць: 8 краін свету - Беларусь, Расія, Венгрыя, Егіпет, Іран, Кітай, Турцыя, Швейцарыя і больш за 190 экспанентаў. Штогод Міжнародны мінскі форум збірае ў адным месцы шырокую медыцынскую грамадскасць з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, прафесіяналаў, якія працуюць у сістэме аховы здароўя, а таксама ўстановы адукацыі медыцынскага профілю, прадстаўнікоў дзяржструктур і дзелавых колаў.
Форум - гэта заўсёды пра маштабную экспазіцыю і шырокую дзелавую праграму. На выставе прадэманстраваны інавацыйныя распрацоўкі найбуйнейшых беларускіх кампаній, а таксама высокатэхналагічныя прадукты, якія выкарыстоўваюцца ў галіне медыцыны для павышэння якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання (падрабязнасці ў відэа).