3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
28 студзеня прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын наведаў Мінскі аўтазавод
Аўтар:Аліна Лапо
Павышэнне эфектыўнасці працы, актывізацыя на знешніх рынках і курс на электратранспарт - кіраўнік урада 28 студзеня наведаў Мінскі аўтазавод.
Праца беларускіх прамысловых гігантаў заўсёды ў фокусе ўвагі. Гэта тыя прадпрыемствы, якія ўносяць немалы ўклад у эканоміку краіны і экспартны кошык.
Ад пытанняў глабальнага характару да пытанняў бягучых абмеркаваў Аляксандр Турчын на аўтобуснай вытворчасці Мінскага аўтазавода. Ідэю аб рэалізацыі інавацыйных праектаў МАЗ агучыў яшчэ ў 2023 годзе. Яе падтрымаў Прэзідэнт, і з апярэджаннем тэрмінаў новыя магутнасці былі ўведзены ў працу: ужо ў красавіку 2025 года тут стартаваў прамысловы выпуск аўтобусаў.















