3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Аўтамабільнае паліва ў Беларусі падаражэе з 22 сакавіка

У Беларусі ў суботу, 22 сакавіка, узровень максімальных рознічных цэн на маторнае паліва на аўтазаправачных станцыях краіны зменіцца на 2 капейкі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на канцэрн "Белнафтахім".
Так, з заўтрашняга дня цана аўтабензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br2,38, АІ-95-К5-Еўра - Br2,48, АІ-98-К5-Еўра - Br2,7. Літр дызельнага паліва абыдзецца ў Br2,48.
Пра паэтапную змену цаны на маторнае паліва ў Беларусі стала вядома 12 сакавіка. Рознічныя цэны на маторнае паліва на АЗС з 15 сакавіка павялічыліся на 2 капейкі за літр. У канцэрне "Белнафтахім" рост цэн растлумачылі так: "З улікам усебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан'юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах прынята рашэнне аб планавай паэтапнай карэкціроўцы цэн на нафтапрадукты на 16 капеек за літр паліва з крокам па 2 капейкі за тыдзень з 15 сакавіка гэтага года".