3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Ад малочкі і трактароў да сумеснай вытворчасці: Мінск і Каір нарошчваюць супрацоўніцтва
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Новыя пункты росту па лініі Мінск - Каір. У Беларусі з візітам вялікая дэлегацыя Егіпта на чале з міністрам інвестыцый і знешняга гандлю. Рэвізію адносін правялі 6 мая на пасяджэнні міжурадавай камісіі.
7 мая да абмеркавання канкрэтных прапаноў аб супрацоўніцтве падключыцца бізнес - у Мінск прыехалі прадстаўнікі больш як 20 егіпецкіх кампаній.
У арабскай рэспубліцы добра ведаюць нашу малочную прадукцыю. Прабівае дарогу на егіпецкі рынак і наша дзіцячае харчаванне. Дамаўляюцца аб прызнанні беларускіх сертыфікатаў "халяль".
Знаёмыя партнёрам і нашы машынабудаўнічыя брэнды. Трактар "Беларус" стаў надзейным памочнікам мясцовых аграрыяў (гл. відэа).















