3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Беларусь і Грузія падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў адукацыі
17 сакавіка ў Тбілісі падпісаны кантракты на пастаўку беларускіх тавараў на рынак Грузіі, а таксама новыя пагадненні аб развіцці супрацоўніцтва ў навуцы і адукацыі. Там прайшло пасяджэнне сумеснай міжурадавай камісіі. Краіны называюць гэта стартам новага этапа ўзаемаадносін.
Праца на вынік
У пратаколе, які падпісаны па выніках сумеснай міжурадавай камісіі, пацверджана гатоўнасць Беларусі і Грузіі развіваць дыялог, падтрымліваць адносіны, ствараць новыя сумесныя праекты.
Грузія гатова прыцягваць інвестыцыі ў інфраструктуру, а таксама ў транспартную галіну. Дарэчы, краіна мае выхад да Чорнага мора. І беларускім прадпрыемствам цікавыя новыя шляхі дастаўкі тавараў на рынкі трэціх краін.
Таксама развіваецца сфера турызму. Напрыклад, у 2025 годзе Грузію наведалі больш як 150 тыс. беларускіх турыстаў.















