3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Беларусь і Казахстан падпісалі кантракты на $90 млн
90 млн долараў - на такую суму падпісалі 14 лістапада кантракты Беларусь і Казахстан, а таксама дарожную карту супрацоўніцтва на 5 гадоў. Такі вынік перамоў прэм'ер-міністраў дзвюх краін у Мінску.
Беларусі і Казахстану трэба забяспечыць станоўчую дынаміку двухбаковага гандлю. Мы гатовыя павялічваць пастаўкі прадуктаў харчавання, ветэрынарных прэпаратаў, камбікармоў і амінакіслот. Сумесную зборку трактароў у Казахстане мы гатовы дапоўніць нашымі пажарнымі машынамі і сельгаспагрузчыкамі, лінейкай камплектуючых для трактароў і іншай тэхнікі.
Беларусь гатовая забяспечыць патрэбнасці Казахстана ў тэхніцы
Мінск і Астана гатовыя развіваць турыстычныя маршруты
Падпісалі сёння і план мерапрыемстваў культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, і пагадненне паміж агенцтвамі па турызме дзвюх краін.