3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
Лукашэнка: Я падтрымліваю крокі Прэзідэнта ЗША па навядзенні парадку на Блізкім Усходзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падтрымлівае крокі амерыканскага лідара Дональда Трампа па ўрэгуляванні канфлікту на Блізкім Усходзе. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў падчас нарады ў Мінску, інфармуе БЕЛТА.
"Я абсалютна падтрымліваю гэтыя крокі Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па навядзенні парадку на Блізкім Усходзе. Крок рашучы, добры, які, магчыма, прывядзе да стварэння дзяржавы... Можа, адзінай Палесцінскай дзяржавы, куды ўвойдзе і сектар Газа. І нарэшце людзі атрымаюць магчымасць там нармальна жыць", - сказаў беларускі лідар. Ён адзначыў, што прыход у ЗША да ўлады адміністрацыі Дональда Трампа прывёў да таго, што міжнародныя адносіны пачалі вельмі хутка мяняцца.
"Трэба аддаць належнае, пры ўсіх недахопах Дональд робіць рашучыя крокі ў свеце па вырашэнні глабальных пытанняў. Апошнія падзеі на Блізкім Усходзе пры ўсіх недахопах (як бы тут ні практыкаваліся асобныя яго праціўнікі і палітолагі) - гэта рашучы і сур'ёзны крок, які спыніў боесутыкненне і вайну, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба аддаць належнае. Вядома, яшчэ трэба будзе нямала зрабіць. Рабілі мы дзесяцігоддзямі і ледзь не цэлае стагоддзе там парадак наводзілі. Так нічога і не зрабілі (раней. - Заўвага БЕЛТА)".