3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
М'янма і Тайланд: Беларусь плануе пашырыць геаграфію бязвізу
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Беларусь плануе і далей пашыраць геаграфію бязвізу. Дыпламаты прыкметна актывізавалі працу па заключэнні адпаведных пагадненняў.
Нагадаем, што ў студзені быў запушчаны бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і В'етнамам. У ліпені падпісана пагадненне аб узаемнай адмене візавых бар'ераў з Лаосам. У МЗС разлічваюць, што найбліжэйшым часам гэта пагадненне ўступіць у сілу. Таксама ідзе праца з М'янмай, Тайландам, Філіпінамі і шэрагам іншых краін. Пагадненне аб адмене віз таксама было падпісана падчас нядаўняга візіту ў Мінск Султана Амана. Беларускі пашпарт забяспечвае магчымасць бязвізавага ўезду ў 81 краіну свету.