3.69 BYN
2.99 BYN
3.46 BYN
Ордэны, льготы і сацабарона: як у Беларусі падтрымліваюць і ўшаноўваюць маці
У Беларусі падаецца сацыяльны водпуск па цяжарнасці і родах, а таксама водпуск па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў
14 кастрычніка цёплыя словы гучаць у адрас самай дарагой і роднай жанчыны ў жыцці кожнага - мамы. У Беларусі адзначаюць Дзень маці. Свята ўстаноўлена ў 1996 годзе і прымеркавана да Пакрову Прасвятой Багародзіцы (гэта сімвал матчынай абароны і клопату).
Першыя крокі, дрэнныя адзнакі ў школе, разбітае сэрца - усё гэта маці перажываюць "за" і падзяляюць "разам" з дзіцем. Слова "мама" па-рознаму гучыць у розных кутках свету, але менавіта яно заўсёды сінонім слоў "клопат" і "любоў".
На сённяшні дзень у свята міжнародны статус. Напрыклад, у Бразіліі яго адзначаюць у другую нядзелю мая, па папулярнасці ўрачыстасць уступае толькі Раству. У ЗША ёсць традыцыя прымацоўваць да адзення кветку гваздзіка. У Балгарыі Дзень маці адзначаецца сумесна з Міжнародным жаночым днём.
А ў Беларусі ў Тыдзень бацькоўскай любові для мам урачыстыя мерапрыемствы ва ўсіх рэгіёнах краіны (глядзіце відэа).