3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Беларусь і Куба зацікаўлены пашыраць супрацоўніцтва ў прамысловасці
Беларусь і Куба зацікаўлены пашыраць супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці. Наконт гэтага ішла размова на міжпарламенцкім семінары.
Беларусь гатова разглядаць любыя кааперацыйныя праекты, галоўнае - каб гэта было эканамічна мэтазгодна. На Кубе ўжо працуе зборачная вытворчасць трактароў.
"Куба зацікаўлена ў пастаўках нашай прадукцыі. Наша прадукцыя знаёмая кубінскаму рынку. Мы гатовы пастаўляць сельскагаспадарчую тэхніку, прапануем нашым партнёрам бытавую тэхніку. Гэтыя пытанні абмяркоўваліся з кубінскай дэлегацыяй у рамках выставы "ІНАПРАМ". Дадаткова было арганізавана наведванне нашых прадпрыемстваў. Чарговы раз мы пацвердзілі нашу гатоўнасць супрацоўнічаць, пацвердзілі якасць беларускай прадукцыі. Таму, вядома ж, кубінскі бок зацікаўлены, і нам ёсць што яму прапанаваць", - расказаў намеснік міністра прамысловасці Беларусі Леанід Рыжкоўскі.
Не толькі Куба, але і іншыя краіны Лацінскай Амерыкі зацікаўлены ў беларускай тэхніцы. Асабліва запатрабаваная прадукцыя для апрацоўкі палёў і развіцця інфраструктуры.
Фота БЕЛТА















