3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Беларусь і Малі абмеркавалі перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва
У Беларусі з рабочым візітам знаходзіцца дэлегацыя Рэспублікі Малі. 5 сакавіка перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва - ад навукова-тэхнічнага і гуманітарнага да рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў - абмяркоўвалі ў Савеце Рэспублікі.
Малі - перспектыўны партнёр Беларусі ў рэгіёне Заходняй Афрыкі. Асновай эканомікі з'яўляецца сельская гаспадарка, у якой занята 80 % працаздольнага насельніцтва. Цяперашні курс краіны накіраваны на стварэнне сучаснай аграпрамысловай вытворчасці. Малі - адзін з найбуйнейшых у Афрыцы вытворцаў бавоўны.
Беларусь, у сваю чаргу, прапаноўвае комплексныя рашэнні па пастаўцы рознай тэхнікі (сельскагаспадарчай, грузавой, кар'ернай, пасажырскай), а таксама мясной і малочнай прадукцыі, у тым ліку дзіцячага харчавання.
Беларусь актыўна ўмацоўвае супрацоўніцтва з афрыканскімі краінамі. Прыкметна актывізаваліся і міжпарламенцкія сувязі. Толькі за апошні час падпісаны шэраг пагадненняў з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай, Кеніяй і Зімбабвэ.















