3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Даехаць да самых аддаленых пасёлкаў. Ключы ад 30 новых аўтамагазінаў уручылі ў Магілёве
Адразу 9 раёнаў Магілёўскай вобласці папоўнілі транспартны парк новенькімі аўтамагазінамі. Зараз гандаль стане больш камфортным і дабярэцца да самых аддаленых пасёлкаў.
Ключы ад машын урачыста ўручылі ля галоўнай ёлкі вобласці. Усяго райспажыўсаюзам падарылі 30 мабільных гандлёвых пунктаў. Яны абсталяваныя сістэмай спадарожнікавага маніторынгу для захавання графікаў, а таксама халадзільным і маразільным абсталяваннем.
У мабільных магазінах прымаюць і заказы ад насельніцтва. У графіку на такое абслугоўванне толькі ў Магілёўскай вобласці значыцца амаль 2 тыс. населеных пунктаў.
Фота БЕЛТА