3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Качанава: Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у рамках СД вельмі важна
Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы вельмі важна і працягвае развівацца на высокім узроўні. Пра гэта сёння заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы з намеснікам старшыні Савета Федэрацыі Юрыем Вараб'ёвым напярэдадні пасяджэння міжпарламенцкай камісіі дзвюх краін.
Галоўная тэма - рэвізія дамоўленасцяў, якія былі заключаны на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе, і абмеркаванне напаўняльнасці форуму, які пройдзе ў чэрвені наступнага года. Мяркуецца, што яго асноўнай тэматыкай стане эканоміка. Дарэчы, у Мінскай вобласці ўжо створаны аргкамітэт. Нагадаем, сума кантрактаў ужо сёння дасягнула 900 млн беларускіх рублёў па выніках папярэдняга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. І зараз галоўная задача - не апусціць планку.
Паміж Беларуссю і Расіяй склаліся даўнія добрыя сяброўскія адносіны. І танальнасць гэтых адносін задаюць прэзідэнты двзюх краін. Акрамя таго, устаноўлены высокі ўзровень міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Бакі працуюць плённа па ўсіх кірунках, у тым ліку міжнародных.