3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
У Беларусі зробяць больш жорсткімі меры за выкарыстанне беспілотнікаў
У Беларусі ўзмоцняць жорсткасць мер пакарання за выкарыстанне грамадзянскіх беспілотнікаў і авіямадэляў. Змяненні ў пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці ўваходзяць у лік ключавых новаўвядзенняў аднаго з законапраектаў, які адобрылі сенатары.
Сяргей Сівец, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:
"Тэхнічны прагрэс не стаіць на месцы, БПЛА з'яўляюцца ўдзельнікамі паветранага руху, адпаведна ствараюць пагрозу як грамадскім, так і нацыянальным інтарэсам. У выпадку бескантрольнай эксплуатацыі яны могуць парушыць асабістыя правы грамадзян, у першую чаргу права на прыватнае жыццё. Таму ўстанаўленне падобнага роду прэвентыўных прававых механізмаў з'яўляецца дзейснай абаронай і гарантыяй прытрымлівання заканадаўства, а таксама недапушчэнне супрацьпраўных дзеянняў".

Усяго ў Савеце Рэспублікі адобрылі 6 законапраектаў. Пры распрацоўцы абапіраліся на нацыянальныя інтарэсы і патрэбнасці беларусаў. Задача - закласці трывалы прававы падмурак на будучыню.