Сапраўдную феерыю матчынай любові і клопату 14 кастрычніка прапануе Маладзёжны тэатр эстрады ў Палацы Рэспублікі. Назву канцэртнай шоу-праграмы - "Як мама сказала" - выбралі невыпадкова. Ключавой тэмай вечара будуць любімыя і папулярныя фразы мам, знаёмыя ўсім з дзяцінства.