3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
На "ІНАПРАМ. Беларусь" зарэгістраваліся амаль 7 тыс. удзельнікаў і наведвальнікаў
У Мінску рыхтуюцца да маштабнага форуму. Выставачная падзея - "ІНАПРАМ" стартуе 29 верасня. Паводле апошняй інфармацыі, ужо зарэгістравана каля 7 тысяч удзельнікаў і наведвальнікаў з 22 краін.
Але рэгістрацыя працягваецца і, па ацэнках арганізатараў, іх колькасць дасягне 10 тысяч. Акрамя маштабнай прэзентацыі абсталявання, машын, тэхналогій, прадугледжана вялікая дзелавая праграма.
А галоўнай падзеяй выставы стане пленарная сесія з удзелам кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС і СНД.
Найбуйнейшая прамысловая выстава
Падрыхтоўка да вялікай выставачнай прэм'еры ў самым разгары - Беларусь упершыню прымае "ІНАПРАМ", момант, можна сказаць, гістарычны. Найбуйнейшая расійская дзелавая падзея ў прамысловасці ўпершыню прайшла ў 2010 годзе ў Екацярынбургу, і з тых часоў гэта адна з самых іміджавых ЭКСПА ў рэгіёне (глядзіце відэа).